Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

15-гадовая бабруйчанка злавіла педафіла «на жыўца»

У мінулым годзе 15-гадовая Маргарыта пазнаёмілася на сайце знаёмстваў з 28-гадовым Сяргеем. Яна свайго ўзросту не хавала, але мужчына пачаў рабіць ёй непрыстойныя прапановы.

Як  паведамляе  газета “Вячэрні Бабруйск”. Маргарыта “гульню” падтрымала, запрасіла мужчыну ў Бабруйск, а там перадала яго ў рукі праваахоўнікаў. Цяпер Сяргей знаходзіцца ў калоніі.

Маргарыта распавяла, што яе прымусіла пайсці на такі ўчынак. Паводле яе словаў, яе заўсёды шакавалі гісторыі пра тое, як дарослыя людзі зводзяць дзяцей.

“Я прачытала, што ў Расеі самі дзеці і падлеткі ловяць педафілаў, ёсць нават спецыяльныя рухі і групы. І вырашыла паспрабаваць”, — кажа яна.

 Маргарыта зарэгістравалася на сайце знаёмстваў mamba.ru. Хацела пазначыць у анкеце свой рэальны ўзрост, але адміністратарамі ўстаноўлена абмежаванне: з 18 гадоў. Тады яна дадала пару гадоў. На старонцы дзяўчына размясціла фатаграфію толькі свайго твару, каб спецыяльна не правакаваць “паляўнічых”.

У той жа дзень дзяўчына атрымала паведамленне ад 28-гадовага Сяргея з Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці: “Ты такая прыгожая, ты мне падабаешся”. Маргарыта адразу папярэдзіла, што ёй 15 гадоў, што вучыцца ў школе. Сяргея гэта не спыніла.

“Ого, маленечкая))). Па фота і не скажаш”, — напісаў мужчына. — “Як у цябе на асабістым?”.

Паступова ён перавёў размову на інтымныя тэмы. Спытаў, ці быў у яе жыцці сэкс, якая на ёй бялізна. Выслаў свае інтымныя фатаграфіі і папрасіў дзяўчыну зрабіць тое ж самае. Маргарыта фота не адправіла, адказвала стрымана. Праз некалькі дзён Сяргей папрасіў у дзяўчыны нумар яе тэлефона, па вечарах пачаў тэлефанаваць ёй.

Праз тыдзень ён прапанаваў сустрэцца ў Бабруйску і заняцца сэксам. А каб дзяўчына не баялася, паабяцаў купіць віно і прэзерватывы. Маргарыта пагадзілася. Ва ўмоўлены дзень пайшла на вакзал сустракаць яго. Для падстрахоўкі ўзяла свайго сябра і двух яго таварышаў.

Яны сустрэліся каля крамы “Марцін”, недалёка ад вакзалу. Мужчына купіў у краме віно, яны зайшлі на двор і прыселі ля пад’езда на лаўку. Сябры Маргарыты, якія сядзелі побач, падыйшлі да іх і спыталіся, ці ведае Сяргей, колькі ёй год.

Тады мужчына адштурхнуў яго і кінуўся бегчы, хлопцы — наўздагон. Сергей бег па рэйках, але яго дагналі. Хлопцы патэлефанавалі ў міліцыю і сказалі “Мы злавілі педафіла”.

Праваахоўнікі затрымалі Сяргея, вывучылі яго перапіску ў мабільным тэлефоне. Здымкі, якія ён рассылаў розным дзяўчатам, былі накіраваны на мастацтвазнаўчую экспертызу. Эксперты пацвердзілі, што здымкі ставяцца да парнаграфічных матэрыялах.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або іх рэкламаванни заведама непаўнагадоваму.

Пазней дадалася яшчэ адзін артыкул — распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, у адносiнах да асобы, заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту. Суд прысудзіў Сяргею 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргей афіцыйна жанаты, але з жонкай не пражываў. Прычынай іх сваркі стала менавіта ягоная перапіска з малалетнімі, пра якую жонка даведалася.

Прадстаўнікі Следчага камітэта па Бабруйскім раёне папярэджваюць усіх магчымых паслядоўнікаў Маргарыты і яе сяброў ад паўтарэння такіх дзеянняў, таму што яны небяспечныя для іх здароўя і жыцця, і могуць прывесці да непрадказальных наступстваў.

Ваша меркаваньне

Scroll Up