Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

19 жніўня: Башлыкевіч і паштоўкі пра Бабруйск

У суботу адбудзецца яшчэ адзін музычны вулічны выступ у межах сумеснага праекту тайм-клуба “13:87” і кавярні “Кофе Саунд”.

Сяргей Башлыкевіч – музыка, што ўмее запаліць сэрцы слухачоў ужо з першых хвілін, надзвычай удала міксуе філасофію з гумарам. Неверагодныя, яскравыя жывыя выступы Сяргея ўжо неаднойчы праходзілі ў Бабруйску, але вулічны канцэрт адбудзецца ўпершыню.

Пачуць і ўбачыць Башлыкевіча можна будзе 19 жніўня, а 19.00, на пляцоўцы, прылеглай да кавярні “Кофе Саунд” (Пушкіна-204).

Таксама падчас выступу Сяргея Башлыкевіча можна будзе атрымаць паштоўкі “Бабруйскія гісторыі”.

Паштоўкі, створаныя пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” расказваюць гісторыі людзей, якія жылі, гасцявалі ў Бабруйску, ці маюць бабруйскія карані: Цодзік Славін, Андрэй Баболя, Рахель Шазар-Кацнельсон, Стывен Тайлер з “Aerosmith” ды іншыя. Таксама ў серыі ёсць архітэктурныя паштоўкі, пра Порт-Артур, Сацыялку, Пажарнае дэпо, і міфічныя – з героямі серыялу “Стар Трэк”.

Ваша меркаваньне

Scroll Up