Вы тут
Бабруйск Мінулае 

#2 “Привьтъ изъ Бобруйска”

Бабруйск: скрыжаванне Сацыялістычнай (Мураўёўскай) і Пралетарскай (Мікалаеўскай)

На здымку будынак былой жаночай Аляксееўскай гімназіі, якая была адкрыта ў 1906 годзе. Звалася ў гонар цэсарэвіча Аляксея (якога ў 1918 расстралялі бальшавікі пад Екацярынбургам). На здымку мы бачым двухпавярховы каменны будынак з мезанінам, над якім узвышаецца драўляная пабудова пірамідальнай формы, якая хутчэй за ўсё служыла пажарнай каланчой. Захавалася всё акрамя, драўлянай надбудовы.

Наступны здымак “Вид съ птичьяго полета”, на першы погляд, досыць складаны з пункту гледжання ідэнтыфікацыі. З арыенціраў, што дайшлі да нашых дзён толькі Свята-Нікольскі сабор. Безумоўна, каб зняць від з птушынага палёту, трэба высокі будынак. Таму, з высокай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што панарамны здымак зроблены са шпіля Аляксееўскі гімназіі.

Другім доказам можа служыць здымак 70-пачатку 80-ых года ХХ стагоддзя. Зроблены з дома насупраць гімназіі. На гэтым здымку дастаткова добра бачны дом (адзначаны чырвонай стрэлачкі на двух здымках).

Ваша меркаваньне

Scroll Up