Вы тут
Бабруйск Навіны 

40-гадовы бабруйчанін падазраецца ў згвалтаванні непаўналетняй дачкі

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Бабруйска, які падазраецца ў згвалтаванні уласнай непаўналетняй дачкі.
Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
“У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, з падазраваным працуюць следчыя”, — распавяла прадстаўнік СК.

Яна таксама ўдакладніла, што, паколькі пацярпелая не з’яўляецца паўналетняй — дзяўчынцы 16 гадоў, яе допыты вядуцца ў прысутнасці псіхолага.

Яе 40-гадовы бацька, жыхар Бабруйска, узяты пад варту.

Ваша меркаваньне

Scroll Up