Вы тут
Навіны 

Бабруйчанам трэба быць асцярожнымі са смаржкамі

На шматлікіх рынках Бабруйска, як афіцыйных так і імправізаваных можна заўважыць гандляроў грыбамі смаржкамі.

Але, насамрэч, гэты грыб не вельмі ядомы і патрабуе правільнага прыгатавання. І лепш яго не браць, чым рызыкаваць сваім здароўем ці жыццём.

Трагічны выпадак адбыўся ў Магілёўскім раёне.  29-гадовая жанчына памерла ад атручвання смаржкамі.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці 29-гадовай жанчыны. Яна атруцілася грыбамі, але звярнулася да медыкаў толькі на чацвёрты дзень. Выратаваць яе не ўдалося, распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аксана Салянюк.

Жыхарка аграгарадка Васход у Магілёўскім раёне знайшла ў лесе грыбы смаржкі. Сабраныя грыбы яна адварыла і з’ела. Неўзабаве ёй стала дрэнна, аднак па медыцынскую дапамогу яна не звярталася. Калі на чацвёртыя суткі яе стан значна пагоршыўся, яна выклікала хуткую дапамогу. Жанчына была шпіталізавана ў рэанімацыю, аднак, нягледзячы на аказанае экстранае лячэнне, выратаваць яе не ўдалося.

«Папярэдне ўстаноўлена, што смерць жанчыны наступіла ад таксічнага дзеяння рэчываў, якія змяшчаюцца ў ядомых грыбах», — распавялі ў СК.

Следчымі праведзены агляд мясцовасці, дзе, як мяркуецца, загінулая магла збіраць грыбы. Выяўленыя грыбы накіраваны на даследаванні для ўстанаўлення віду і таксічнасці.

У Следчым камітэце таксама нагадалі, што вясновыя грыбы небяспечныя. Смаржкі і радкі з’яўляюцца ўмоўна-прыдатнымі грыбамі і падлягаюць асаблівай апрацоўцы пры падрыхтоўцы, паколькі ёсць рызыка атручвання з-за ўтрымання ў іх атрутнай гельвелавай кіслаты – моцнай атруты.

Ваша меркаваньне

Scroll Up