Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Бабруйчанін пры дапамозе нажа хацеў вызначыць пол будучага дзіцяці

П’яны бабруйчанін хацеў разрэзаць жывот цяжарнай, каб паглядзець, там хлопчык ці дзяўчынка.

28-гадовы жыхар Бабруйска ў гасцях у знаёмых у стане моцнага алкагольнага ап’янення схапіў кухонны нож і заявіў цяжарнай гаспадыні дома, што парэжа яе жывот, каб “паглядзець пол дзіцяці”, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

61-гадовы пенсіянер ўстаў на шляху ў дэбашыра. Тады мужчына кінуўся на яго і паспеў нанесці нажом некалькі удараў, аднак раны аказаліся неглыбокімі — і пацярпелы выжыў.

Падазраваны ў замаху на забойства быў затрыманы. Супраць яго можа быць распачатая яшчэ адна крымінальная справа — за пагрозу забойствам.

Ваша меркаваньне

Scroll Up