Вы тут
Бабруйск Навіны 

Бабруйчанку будуць судзіць за збыт метадону, ад спажывання якога памёр малады мужчына

Пракуратурай Магілёўскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа па абвінавачанні жыхаркі Бабруйска 1986 года нараджэння ў набыцці, захоўванні і збыце метадону.

Бабруйчанка на працягу дня чатыры разы прадала асабліва небяспечны наркатычны сродак. У выніку памёр адзін з жыхароў Асіповічаў 1987 года нараджэння, які спецыяльна прыехаў у Бабруйск за метадонам. Акрамя таго, жанчына давала пакупнікам наркатычнага сродку памяшканне для яго ўжывання.

У дачыненні да абвінавачанай абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яе дзеянні кваліфікаваныя па некалькіх частках ст.332 і ст.328 КК. За ўчыненне найбольш цяжкага з вышэйзгаданых злачынстваў (ч.5 ст.328 КК) прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў.

Ваша меркаваньне

Scroll Up