Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Бабруйскую крэпасць разбіраюць марадзёры?

Вандалы расьцягваюць аўтэнтычную цэглу з помніка архітэктуры і гісторыі — Бабруйскай крэпасьці, якая стаіць без нагляду.
2 чэрвеня мінакі заўважылі, як да аднаго з бастыёнаў крэпасьці пад’ехаў мікрааўтобус і нейкія людзі сталі складваць у яго крапасныя цагліны. На наступны дзень гісторыя паўтарылася — той самы мікрааўтобус заўважыла турыстычная група зь Менску.

“Калі да нашых турыстаў дайшло, што гэтыя людзі сярод белага дня выносяць цэглу з гістарычнага помніка, яны проста аслупянелі ад шоку”, — расказвае экскурсаводка групы Лідзія Пляшкевіч.


Турысты чулі грукат, нібыта марадэры разьбівалі ўнутраную сьценку. Сфатаграфавалі зламысьнікаў і выклікалі міліцыю. Яна прыехала хутка, вандалаў затрымалі. А тыя заявілі, што яны валянтэры і проста прыбіраюць сьмецьце.

Сапраўдныя валянтэры, якія прыбіраюць крэпасьць, запэўніваюць, што толькі наводзяць парадак, але нічога не вывозяць.

 

Крыніца: Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Scroll Up