Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Гайд БЧ: Куды пайсці на “Вянку дружбы” тым, каму не ўседзець на месцы?

Паглядзець вулічны спектакль па Чарлзу Букоўскі, набыць тканую беларускую посцілку ці украінскую кераміку, пазнаёміцца з замежнікамі і пачаставацца рознанацыянальнымі стравамі. Калі вы прывыклі бегчы па жыцці і ўсё паспяваць, гэты гайд – для вас.


30 чэрвеня:
Практычна ўсё, запланаванае на гэты дзень, будзе вам не даспадобы, бо спартовыя спаборніцтвы і ўрачыстае адкрыццё фэсту адбярэ шмат часу. Але – можна хуценька зганяць на адкрыццё Моладзевага парку каля Палаца мастацтваў. А 14-й гадзіне тут мусяць перарэзаць стужачку, і прэзентаваць дабудаваную ўваходную групу ў выглядзе каланады з двумя аркамі, якія маглі б стаць трыумфальнымі для былога старшыні гарвыканкама Каваленкі. З плюсаў – на тэрыторыі парка ёсць фантан, у які можна макнуць узмакрэлае на спёцы цела.

1 ліпеня:
12.00, плошча Леніна: Тэатралізаванае свята, прысвечанае 630-годдзю Бабруйска.
Відовішча працягласцю дзве гадзіны, таму абірайце найбольш цікавыя яго кавалкі. У шоу абяцаюць паказаць жыццё горада ў 1387 годзе і далей – да сучаснасці. Таксама арганізатары плануюць прадэманстраваць першы бабруйскі тралейбус, рарытэтныя аўто, вальс трактараў з ТДіА, палёт гарадскога сцяга на вералётах ды іншае.

Вось так трактары танчылі ў Менску

15.00, вул.М.Горкага-41: дабрачынны фестываль ежы “Запрашаем смачна есці”.
Гэта традыцыйны для “Вянка дружбы” фестываль, дзе збіраюць грошы на патрэбы сацыяльнага дзіцячага прытулка. У гэтым годзе на “кухнях” будуць працаваць кіраўнікі мясакамбіната, “Славянкі”, “Чырвонага харчавіка”, “Заводу біятэхналогій”, “Белшыны”, камбіната хлебапрадуктаў, “ТДіА”, “Бабруйскжылкамгасу”.
У гэты ж дзень можна будзе пачаставацца і нацыянальнымі стравамі Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Украіны, Расіі, а таксама габрэйскай кухняй. Пляцоўкі будуць размешчаны каля крамы “5 элемент”.

23.50, плошча Леніна: Святочны феерверк.

2 ліпеня:
12.00-17.00, плошча Леніна, вуліца Сацыялістычная: Фестываль вулічных тэатраў.
17.00-19.00, плошча Леніна: Гала-прадстаўленне вулічных тэатраў.
Праграма:
11.50-12.20, Сацыялістычная-124, праграма “Дзяцінства” калектыва “На біс, тэатралушкі!” (Бабруйск). Паўтор праграмы у 12.45-12.53 на Сацыялістычнай-90.
12.00-13.00, плошча Леніна, тэатр танца “Альтана”(Мінск). Паўтор праграмы з 14.00-15.00.

12.00-13.00, Сацыялістычная-105, спектакль “Вандруючы куфар” тэатра на хадулях “Вясёлыя волаты” (Магілёў). Паўтор з 16.00-17.00 на плошчы Леніна.
12.15-12.45, Сацыялістычная-90, спектакль “Самая прыгожая жанчына ў горадзе” майстэрні “Сляды” (Санкт-Пецярбург). Паўтор з 14.00-14.30 на Сацыялістычнай-105.
Асобна хочацца адзначыць, што піцерская тэатральная майстэрня абрала для пастаноўкі твор аднаго з найцікавейшых аўтараў сучаснасці, “бруднага рэаліста” Чарлза Букоўскі. Магчыма, у гэты дзень вы нарэшце перастанеце спяшацца, і захочаце проста пачытаць кнігу. Напрыклад, у зборніку “Самая прыгожая жанчына ў горадзе” (1983 г.), куды ўваходзіць і аднайменнае апавяданне, можна знайсці 30 адыёзных, ні на што не падобных твораў, якія гарантавана прымусяць ваш мозг выбухнуць.
13.00-13.20, Сацыялістычная-105, спектакль “Маленькі прынц” калектыва гімназіі-каледжа мастацтваў. Паўтор з 14.00-14.20 на Сацыялістычнай-124.
13.00-13.30, Сацыялістычная-124, гумарыстычная праграма калектыва “Беларускага таварыства глухіх”. Паўтор з 14.30-15.30 на Сацыялістычнай-90.
13.30-13.50, Сацыялістычная-105, пастаноўка “Погляд у мінулае” калектыва “На біс, тэатралушкі!”
13.00-14.00, Сацыялістычная-90 (пешаходная зона), вулічны тэатр на хадулях і “Жывыя статуі”.
14.00-14.30, Сацыялістычная-90, шоу акрабатыкі і гімнастыкі Рэнаты Каладзінскай (Бабруйск). Паўтор з 17.30-18.00 на плошчы Леніна.
14.30-15.00, Сацыялістычная-105, цыркавая праграма ансамбля “Рамантыкі” (Мінск). Паўтор з 17.00-17.30 на плошчы Леніна.
15.00-16.00, Сацыялістычная-105 (пешаходная зона), анімацыя “Разнакаляровыя бароды”, тэатры на хадулях.
18.00-18.10, плошча Леніна, джэм з удзелам усіх артыстаў.
18.10-18.50, плошча Леніна, спектакль “Дон Кіхот” экс-тэатра “EYE” (Мінск).

1-2 ліпеня, 11.00- 20.00: Праца тэматычных пляцовак

 

“Рыцарскі двор”, пляцоўка каля кафэ “Арцішок”. Зрабіць сэлфі з шляхцюкамі з бабруйскага клуба рэканструкцыі “Газдава”? Тады вам сюды.
“Майстры Магiлеўшчыны – госцi культурнай сталiцы”, “Дамы рамёстваў”, вул. Сацыялістычная (пешаходная зона каля былога філіяла БДЭУ).
Выстава-продаж ад навучальных устаноў, вул. Сацыялістычная (насупраць Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).
“Грані таленту” – бабруйскі двор майстроў, вул.Сацыялістычная (ад друкарні да павароту на Інтэрнацыянальную).
“Цудоўная скарбонка”, выстава-продаж іншагародніх і расійскіх майстроў (вул. Сацыялістычная ад крамы “Кветкі” да вул. Пралетарскай), майстроў з Украіны (Інтэрнацыянальная, на працягу тэатральнага сквера).
Пляцоўкі гарадоў-культурных сталіц Беларусі, пл.Леніна (зялёная зона).

Ну і нельга забываць пра цудоўную магчымасць санкцыянавана ўжываць алкаголь і шашлычок проста ў цэнтры горада! Гандлёвыя кропкі з гэтым дабром будуць традыцыйна раскіданыя па асноўных фестывальных артэрыях.

3 ліпеня:
22.55, плошча Леніна: Феерверк.

 

Чытайце таксама:

Гайд БЧ: Куды пайсці на “Вянку дружбы” аматарам мастацтва?

Гайд БЧ: Куда пойти на “Венке дружбы” любителю военных парадов?

 

2 Думкі наконт: Гайд БЧ: Куды пайсці на “Вянку дружбы” тым, каму не ўседзець на месцы?

  1. Александра

    Почему чэрвеня, а не лiпеня?

Ваша меркаваньне

Scroll Up