Вы тут
Рэчаіснасць 

Галоўнаму ідэолагу Асіповіч пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

У дачыненні да былога намесніка старшыні Асіповіцкага райвыканкама  распачалі крымінальную справу за ілжывае паведамленне аб мінаванні.


Афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога УСК Аксана Саленюк. Пацвердзіла, што ў дачыненні да 50-гадовага непрацуючага жыхара Асіповічаў распачата крымінальная справа.

Гэты 50-гадовы грамадзянін, ужо былы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, які напрыканцы красавіка пазваніў у міліцыю са словамі, што будынак мясцовага КДБ і РУУС замініраваны.

Аляксандр Шаўлюга — крайні справа. Фота: “Асіповіцкі край”

Вядома, што ніякіх бомбаў у будынках не знайшлося,  але работа ведамстваў была часова паралізавана.

Навошта ён гэта зрабіў?

“Мы мяркуем, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Але гэта не канчаткова — вядзецца расследаванне”, — кажуць у прэс-службе Следчага Камітэта.

Адразу пасля здарэння Шаўлюгу звольнілі з работы — цяпер ён знаходзіцца дома.

У Асіповіцкім райвыканкаме Шаўлюга курыраваў ідэалагічную работу, працу з моладдзю і СМІ.

Цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

На сайце выканкаму на момант публікацыі Шаўлюга сярод супрацоўнікаў выканкаму няма. На сайце ГА “Беларускі фонд міру” ён лічыцца як старшыня Асіповіцкай раённай арганізацыі аб’яднання.

Ваша меркаваньне

Scroll Up