Вы тут
Бабруйск Навіны 

Ідзе збор сродкаў на помнік-бюст Алесю Адамовічу

На краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака” распачаўся збор сродкаў на бюст Алеся Адамовіча. Ім хочуць увекавечыць памяць пісьменніка на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша пад Бабруйскам.

На праект патрэбна сабраць 8 тысяч беларускіх рублёў. Пакуль на яго пералічылі толькі 365 рублёў або 4% ад патрэбнай сумы. Збор сродкаў будзе працягвацца 45 дзён. Усе ахвярадаўцы атрымаюць падзяку і асабістае запрашэнне на ўсталяванне помніка.

Аўтарам бюста будзе скульптар Уладзімер Мелехаў. Таксама ў Глушы маюць закласці сквер. Выраб і ўсталяванне бюста ўзгодненыя з Міністэрствам культуры.

Ініцыятарам праекта стаў бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка. Калі грошы будуць сабраныя, у аблвыканкам на зацвярджэнне дашлюць дакументацыю аб усталяванні бюста, перадае ЕЎРАРАДЫЁ.

Ваша меркаваньне

Scroll Up