Вы тут
Бабруйск Навіны 

Кіно ў Бабруйску: 29 жніўня глядзім “Забіць дракона”

«Хочаце падарыць людзям свабоду? А што яны з ёй будуць рабіць?»

Валантэрская Служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны прагляд і абмеркаванне фільма ў Бабруйску!

Вашай увазе прапануецца легендарны кінафільм-прытча Марка Захарава «Забіць дракона». У ім апавядаецца пра неверагодную гісторыю рыцара Ланцэлота, што патрапіў у горад, у якім ужо чатырыста год кіруе жорсткі Цмок, а большасць жыхароў горада, на здзіўленне рыцара, ня хоча, каб іх выратавалі ад тыраніі жахлівага “звераяшчара”, тлумачачы яе гістарычнай традыцыяй.

Фільм стаў сапраўднай ілюстрацыяй для разумення антытаталітарызму, і натхніў актывістаў на стварэнне асобнай інфармацыйна-асветніцкай кампаніі “У[би]ть дракона”.

Будзем рады бачыць усіх.  Прыходзьце!

Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.

Калі: 29 жніўня, аўторак.

Дзе: г.Бабруйск, вул.Кастрычніцкая, 33.

Пачак мерапрыемства ў 18:20.

Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі 🙂

Далучайцеся да мерапрыемства ў Facebook і  ў VK.

Ваша меркаваньне

Scroll Up