Вы тут
Бабруйск Навіны 

Легкавік сутыкнуўся з грузавым цягніком. Кіроўца загінуў

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Бабруйску пры сутыкненні легкавога аўтамабіля Audi 80 і грузавога цягніка.

Як паведамляе БелТА, ДТЗ адбылося 29 ліпеня прыкладна ў 3.50 на чыгуначным пераездзе на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Аўтамабіль пад кіраваннем мужчыны 1992 года нараджэння рухаўся з боку мікрараёна Усходні ў кірунку вул. Ракасоўскага і сутыкнуўся з грузавым саставам. Машына выехала на пераезд у момант, калі па ім ужо ішоў цягнік. У выніку ўдару кіроўца Audi загінуў на месцы.

Адзначаецца, што пераезд не абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй, праезная частка была мокрай пасля дажджу. Машыніст пасля растлумачыў, што пачуўшы моцны ўдар, прымяніў экстраннае тармажэнне.

Супрацоўнікі МНС дэблакавалі цела загінулага. Праверку па факце ДТЗ праводзяць следчыя органы.

Чыгуначная ветка, якая перасякае вул. 50 гадоў ВЛКСМ, з’яўляецца прамысловай. Рух цягнікоў праз гэты пераезд носіць эпізадычны характар.

Ваша меркаваньне

Scroll Up