Вы тут
Навіны 

Майстар-клас па адкрыцці прыроднага голасу ад Сяргея Доўгушава

Майстар-клас аб тым, як пачаць гучаць сваім, натуральным, прыродным голасам. Не прыціснутым, не ахрыплым, не на звязках … а з сябе, тым голасам, які адзіны ваш. І гэтым голасам вы і загучыце.

Калі Вы заўсёды марылі спяваць, але не вырашаліся паспрабаваць – прыйшоў час!

Калі вам казалі, што ў вас няма слыху ці пачуцця рытму – гэта таксама для вас.

Калі вы хочаце, але баіцеся спяваць – вам таксама да нас.

Майстар-клас прызначаны для ўсіх жадаючых. Галоўнае – жаданне.

На майстар-класе:

– практыкаванні на дыханне (у працэсе якіх у вас з’явіцца жаданне гучаць);

– потым з дыхання народзіцца голас, і вы загучыце і даведаецеся пра свой голас і яго магчымасці або абмежаванні;

– і паступова пачнуцца спевы дзівосных рэдкіх песень, на самых розных замежных мовах (гэта дзіўна, але песні на замежнай нават лягчэй спяваць!)

У выніку вы:

– будзеце ўвесь час хацець гучаць

–  развучыце некалькі песень

–  даведаецеся лепш сябе і свой голас, сваё дыханне.

Сяргей Доўгушаў – спявак, музыка. Атрымаў музычную адукацыю ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі. Праходзіў курсы майстар-класаў у выдатных настаўнікаў з Чэхіі, Расіі, Украіны, Італіі ў напрамку – акадэмічныя, абертонныя і сярэднявечныя спевы.

Адзін з заснавальнікаў такіх калектываў, як “Fratrez” і “Vuraj”. Удзельнік музычнага ансамбля “Five-Storey ansamble”. З’яўляецца арганізатарам розных культурных праектаў, прымае ўдзел у канцэртах, фестывалях Беларусі і за яе межамі.

Пошук вопыту з розных крыніц даў Сяргею магчымасць стварыць сваю методыку, якая з лёгкасцю ўжываецца ў навучанні людзей з музычнай адукацыяй, так і без яе.

Дэталі:

3 Чэрвеня (субота),

11.00-18.00 (уключна з дзвюма чайнымі паўзамі)

месца правядзення – Бабруйск, фітнэс-клуб “Ева” (Чангарская, 98),

у групе 10-12 чалавек,

кошт 50 бел.рублёў.

У кошт уключаны чай-садавіна-сыр-бутэрброды-зеляніна і іншае для перакусаў. Калі вы хочаце больш шчыльнай ежы – паклапаціцеся пра гэта самастойна. Устрымайцеся ад кавы, печыва, семачак і чыпсаў у дзень майстар-класу.

Папярэдні запіс (абавязковы) па тэл. / Вайбер 375291174027 Алена

Ваша меркаваньне

Scroll Up