Вы тут
Бабруйск Навіны 

Мова Нанова распачынае новы сезон

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» распачынаюць новы сезон заняткаў. Першая сустрэча пройдзе 22 верасня ў новым памяшканні тайм-клуба «1387» па адрасе Чангарская, 54.

«Адметнасцю гэтага сезона будзе меншая колькасць музыкаў. Мы вырашылі зрабіць ухіл у інфарматыўнасць. Але гэта не азначае, што курсы стануць больш лекцыйнымі, наадварот, мы будзем імкнуцца дадаць яшчэ больш інтэрактыву, нейкіх гульняў і цікавостак», – распавядае выкладчыца курсаў Алеся Лацінская.

Для першага занятку арганізатары прапаноўваюць тэму «Вужы ў народнай традыцыі беларусаў».

«Як вядома на наступным тыдні будзе свята Уздвіжанне, пасля яго змеі «кладуцца спаць». Такім чынам мы вырашылі канчаткова развітацца з летам, узгадаўшы гэтых мілых і сакральных беларускіх істотак», – каментуе Алеся Лацінская.

Да ўдзелу ў навучанні беларускай мове запрашаюцца ўсе жадаючыя не ў залежнасці ад узросту.

Сачыць за навінамі курсаў ды раскладам заняткаў можна ў суполках «Мова Нанова Бабруйск»  Укантакце ды Facebook.

Бабруйск, Мова Нанова, распачынае новы сезон, бясплатныя курсы беларускай мовы

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» запачаткаваныя ў 2014 годзе ў Менску  філолагам Алесяй Літвіноўскай ды журналістам Глебам Лабадзенкам.

На сёння курсы дзейнічаюць у больш як дзесяці гарадах Беларусі, а таксама і па-за межамі краіны –  да пракладу, выкладанне беларускай мовы вядзецца і ў Кракаве.

У Бабруйску першы занятак прайшоў 21 лютага 2014 года, у Дзень Беларускай мовы, перадае Бабруйскі кур’ер.

 

Ваша меркаваньне

Scroll Up