Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

На Ані Лорак пад прымусам…і не толькі?

Дабраахвотна-прымусовая практыка запаўнення канцэртаў людзьмі працягваецца ў Бабруйску.

З канца чэрвеня па 3 ліпеня ў Бабруйску будуць праходзіць шматлікія культурніцкія мерапрыемствы. І калі гара не ідзе да Махамеда, то Махамед ідзе да гары. Так і гарадскія ўлады, якія з году ў год практыкуюць сваё ноў-хаў.

Забяспечыць яўку на канцэрт, маючы бязмежны адмін рэсурс, не складае цяжкасцяў. Усяго толькі трэба, як прыклад, разаслаць па ўстановах і прадпрыемствах квіткі і паставіць перад  фактам. У каго ёсць больш сентыментальны прафсаюз, то квіток можа абыйсціся ўдвая танней за намінал, а калі яго няма то… То прыйдзецца скідвацца ўсім, каб нехта пайшоў, альбо цягнуць запалкі.

Так і зараз, калі стаіш у чэргах альбо едзеш у грамадзкім транспарце, можна пачуць сумныя аповеды пра тое, як каму і колькі, і на які канцэрт навязалі квіткоў.

Але, што відаць, то няма таго абурэння, як раней, а безнадзейны і безвыходны сум накрыў простага бабруйчаніна.

На фотаздымку зверху можна пабачыць і арганізатара гэтага канцэрту

Самымі безабароннымі ў “такой канцэртнай дзейнасці”, як заўсёды застаюцца настаўнікі. Іншыя таксама, але настаўнікі, якія заўсёды на перадавой выбараў, абаранюць  і падлічваюць галасы, зноў і зноў трапляюць у пастку ілюзій. І замест планавання свайго адпачынку, мусяць ісці на канцэрт, можа нават і цікавы, але мусяць…

Дарэчы, праблемны Лядовы палац, які ляжыць цяжарам на бабруйскіх падаткаплацельшчыках, хутка мусіць абзавесціся сваёй хакейнай камандай. А як любяць у нас хакей школьнікі і студэнты са сваімі выкладчыкамі мы памятаем (тут павінен быць саркастычны смайлік).

А на які канцэрт вам “пашчасціла” трапіць, пішыце ў каментах.

3 Думкі наконт: На Ані Лорак пад прымусам…і не толькі?

  1. Никита

    Нынешнее поколение руководителей знает только два инструмента управления: приказать и наказать. Поэтому и имеем полный 3,14здец. А пытку этой Лорак я бы не перенёс.

  2. Читатель

    А если отказываешься платить, гразятся не подписать контракт… и что делать в такой ситуации? вот кому звонить, как жаловаться если тебя вот-вот уволят?

  3. Цімур Аляксеевіч

    А што тут разумець? Гэта такі дзяржаўны падатак ці рэкет, хто як хоча так і расцэньвае. Зараз дзяржаве трэба грошы, таму замест патухлага закона аб дармаедах прыдумалі такую херню, каб выцягнуць грошы ўжо з працуючых. Але тут прамашка выйшла, бо ганарар Лорак вялікі, таму лепш за такі кошт зганялі бы няшчасны Шына-най – на іх зарабіць бюджэту было б прасцей!

Ваша меркаваньне

Scroll Up