Вы тут
Бабруйск Навіны 

На “Гагарына” мужчына выскачыў з акна дзявятага паверха

Цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзенае ў Бабруйску, паведаміла  афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Інцыдэнт адбыўся 3 верасня каля 18.00. Мужчына ўпаў з акна 9-га паверха ў пад’ездзе дома на вул. Гагарына. “Цела было знойдзенае пад вокнамі. На месца выбывала следча-аператыўная група. Высветлена, што мужчына жыве ў гэтым жа доме, толькі некалькімі паверхамі ніжэй, — сказала Аксана Салянюк. — Як мяркуецца, ён падняўся на лесвічную пляцоўку і выскачыў адтуль”.

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць высветліць дакладную прычыну смерці. Паводле папярэдняй версіі, мужчына здзейсніў самагубства. Таксама, паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы.

Следчыя УСК апытваюць знаёмых, калег і сваякоў загінулага, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Ваша меркаваньне

Scroll Up