Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Не дэкрэту нумар тры!

Апоўдні 26 лютага больш за 1000 бабруйчан выйшлі на плошчу Леніна, што б выказаць сваю незадаволенасць прэзідэнцкім дэкрэтам №3

Нягледзячы на несанкцыянаваны характар мерапрыемства, сабралася больш за 1000 чалавек занепакоеных станам спраў у краіне.

З імправізаванай сцэны гучалі выступы з патрабаваннем адмяніць дэкрэт № 3. Аратары ў сваіх прамовах ўзнімалі пытанні медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і сацыяльнай палітыкі ўладаў. Лейтматывам усіх выступаў гучала патрабаванне працоўных месцаў. Так 21-гадовы бабруйчане, які вярнуўся з “заробкаў” у Маскве, адзначыў:

Цяперашняя ўлада ў Беларусі не можа прапанаваць працу з годным заробкам. А ў Маскве на беларусаў, глядзяць як на узбекаў і таджыкаў, як на рабоў, гастарбайтараў. Падманваюць і кідаюць, але мы ўсё роўна вымушаны туды ехаць, таму што не можам знайсці працу тут. У Бабруйску працы не знайсці! Таму я тут, на мітынгу.

Выступоўцы і ўдзельнікі акцыі людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу: скандавалі “Не дэкрэту нумар тры”, “Лукашэнка, сыходзь”, “Мы не дармаеды” і “Жыве Беларусь!”.

Супрацоўнікі бабруйскага УУС ў цывільным з боку наглядалі за тым, што адбывалася на плошчы Леніна і не ўмешвалася.

Нагадаем, што дэкрэтам прэзідэнта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” устанаўліваецца абавязак грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічынь.

Ваша меркаваньне

Scroll Up