Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Новы сезон курсаў «Мова Нанова»

21 верасня пачнецца пяты сезон бясплатных курсаў беларускай мовы ў Бабруйску.

 

На занятках “Мова Нанова” вывучаюць разнастайныя тэмы: як жывуць кажаны, што снілі беларусы сто год таму, як ужываецца зварка ў медыцынскіх аперацыях, што такое сучасны этыкет, як зберагчыся ад зімовых хваробаў, чаму вужы лічыліся свойскай жывёлай…

Курсы “Мова Нанова” гэта таксама цікавыя госці. У мінулым годзе тут выступілі пісьменнік Уладзімір Арлоў, чэмпіён па муай-тай і ўдзельнік гурта “BRUTTO” Віталь Гуркоў, “дылетант” і тэлепадарожнік Юры Жыгамонт, Піт Паўлаў з “NRM”, Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг, ды многія-многія іншыя вядомыя людзі, паведамляе bobr.by.

На першых занятках у новым сезоне бабруйчане даведаюцца пра замежнікаў, якія вывучаюць беларускую мову, і даведаюцца, як сімвалізавалі расліны нашы продкі.

Узрост і ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў не мае значэння, на “Мова Нанова” займаюцца і школьнікі і пенсіянеры, а за наведвальнасцю ніхто не сочыць – можна прыходзіць, калі зручна.

Заняткі праходзяць кожную пятніцу, пачатак а 18-й гадзіне. Адрас: Крэатыўная прастора “1387”, Чангарская-54. Уваход вольны!

Ваша меркаваньне

Scroll Up