Вы тут
Бабруйск Навіны Рэчаіснасць 

“Папяровы помнік ідыятызму беларускага начальніка”

Чыноўніца феерычна адказала на беларускамоўны зварот: «!» замест «і», «{» ды «(« замест «ў» ды іншыя перлы.

 

Інтэрнэт рагоча з вынаходлівай чыноўніцы Мінгарвыканкама, галоўнай спецыялісткі аддзела рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый Вольгі Рычардаўны Драчан. Яна дала феерычнае заключэнне аб нерэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Ваколіца» — уся справа ў дзіўнай мове, якой Драчан тлумачыла заяўнікам адмову ў рэгістрацыі.

Чыноўніца перадае назву «Ваколіца» як «Ваколща», слова «рэгістрацыі» — як «рэпстрацьп».

Абрыдлую «і» знайсці не ўдалося, таму чыноўніца эмацыйна адстрэльвае: «экалаг!чных». Магчыма, клічнік падаўся ёй занадта грувасткім знакам, значна вышэйшым за літары, таму далей па тэксце яна выкарыстоўвае іншы сімвал: «рэг1страцыяй», «л1квщацыяй палггычных партый»…

Адносна «ў» спадарыня Драчан так і не вырашыла, які сімвал лепш перадае гэты гук: сустракаецца і «дзяржа{най» і «дзяржа(най», і нават «гало$ны». Зрэшты, месцамі яна проста піша звычайнае «у».

Астатнія перлы вы можаце знайсці і паспрабаваць патлумачыць самастойна.

У каментарыі «Нашай Ніве» Вольга Драчан не здолела патлумачыць, якую школу яна скончыла. «Быў суд», — сказала яна. Імаверна, маючы на ўвазе месца, дзе гэты феерычны дакумент засвяціўся. Тлумачыць арфаграфію яна адмовілася.

Насамрэч сітуацыя тлумачыцца вельмі проста — Драчан альбо нехта з яе калег мелі на руках беларускамоўную версію дакумента. Пасля з нейкай прычыны было вырашана яго адсканаваць. А пры распазнаванні тэксту ў настройках праграмы стаяла толькі руская мова. Таму сістэма і імкнулася адшукаць у рускай мове сімвалы, самыя блізкія па напісанні да беларускіх. Напрыклад, «іц» ператварылася ў «щ», «гі» — у «п».

Драчан жа, не чытаючы, падпісала дакумент.

Мінчанка Вікторыя Шаблінская, якая паказала гэты адказ усяму свету, называе яго папяровым помнікам ідыятызму. 

Ваша меркаваньне

Scroll Up