Вы тут
Бабруйск Навіны 

Першы лаўрэат Гедройца – едзе ў Бабруйск

7-га лістапада, а 18.00, у Бабруйску адбудзецца літаратурны вечар першага лаўрэата прэміі імя Ежы Гедройца, празаіка, перакладчыка Паўла Касцюкевіча.

Пісьменніка адрознівае вельмі добрая, сакавітая беларуская мова і ў той жа час ён   прытрымліваецца традыцый сусветнай літаратуры…

Павал Касцюкевіч  з’яўляецца аўтарам кніг «Душпастарскія спатканьні для дачнікаў» (2008), «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2011), «Блог Усяслава Чарадзея» (2013 года), «План бабарозы» (2016).

Таксама ім перакладзеныя кнігі: «Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Багам» Этгара Керэта (2007), «Чалавек, які скраў Сьцяна Плачу» (зборнік ізраільскіх апавяданняў),  Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак» Курта Вонэгута (2010).

Зборнік апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» быў прызнаны найлепшай кнігай прозы 2011 г., і ў сакавіку 2012 Павал Касцюкевич стаў пераможцам першага конкурсу прэміі імя Ежы Гедройца.

На сустрэчы можна будзе задаць пытанні, пагутарыць з пісьменнікам. Пройдзе яна па адрасе: ул. Чангарскай, 54 (Тайм-клуб «13:87»). Уваход –  вольны.

Ваша меркаваньне

Scroll Up