Вы тут
Бабруйск Навіны 

Прэзентацыя выставы “Лісты палітвязняў” у Бабруйску

10 мая ў 18.30 ў Бабруйску па адрасе вуліца Чангарскага, 54  адкрыецца выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” і адбудзецца сустрэча з былымі палітвязнямі: Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам.

Экспазіцыя “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” нагадвае пра тое, што на дадзены перыяд у Беларусі ідэалагічнае выкарыстанне гісторыі і распаўсюд уяўленняў пра мінулае ў грамадстве застаюцца вострай праблемай.

Выстава скдадаецца з 11 стэндаў, на якіх – лісты палітычных вязняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязняў, а таксама матэрыялы бюлеценя Праваабарончага цэнтру “Вясна” – “Права на Волю”, архіўныя фотаздымкі.

Нагадаем, што з 1996 года, па звестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў Беларусі ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек.

Выстава падрыхтаваная “Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі”.

Ваша меркаваньне

Scroll Up