Вы тут
Бабруйск Навіны 

Раўнівы муж выкінуў жонку з акна ў Бабруйску

25-гадовую жанчыну знайшлі пад вокнамі дома на вул. Ульянаўскай. Яна жыла на другім паверсе разам з мужам.

Жанчына атрымала шматлікія траўмы: пераломы, ушыбы, чэрапна-мазгавую траўму. Уцямна патлумачыць, што адбылося пацярпелая не змагла, але мяркуецца, што яе мог прырэўнаваць і выштурхнуць з акна муж.

Следчыя затрымалі 27-гадовага мужчыну. Яго змясцілі пад варту, завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, распавялі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце. Калі вінаваты сапраўды муж, то яму пагражае да 8 гадоў зняволення. 

Ваша меркаваньне

Scroll Up