Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Рабочых ТДіА запалохваюць перад наступнымі выбарамі?

У Бабруйску на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў апытваюць работнікаў, ці хадзілі тыя на выбары. З чым зьвязаны такі інтарэс, казаць адмаўляюцца. Начальства гаворыць, што такі загад нібыта прыйшоў «зьверху».

Пра апытаньне паведаміў работнік прадпрыемства, які назваўся Мікалаем. Паводле яго, старшыя майстры са складзенымі сьпісамі абыходзяць кожнага чальца працоўнага калектыву, паведамляе Радыё Свабода.

«Ніхто нічога не тлумачыць. Адмахваюцца тым, што нібыта так загадалі. Людзі незадаволеныя, бо лічаць, што гэта іхнае права — хадзіць ці не хадзіць на выбары. Работнікі, якія не хадзілі, адказваюць, што хадзілі. Людзі турбуюцца, што ў адваротным выпадку будуць рэпрэсіі з боку адміністрацыі. Можа, такім чынам запалохваюць, каб на наступныя выбары хадзілі. Пакуль нічога незразумела», — сказаў Мікалай.

Мікалай адзначыў, што перад выбарамі «рэкамендацыяў» наведаць участкі для галасаваньня не было.

У заводзкай адміністрацыі адмовіліся гаварыць з журналістам праз тэлефон, бо, паводле закону «Аб сродках масавай інфармацыі», зьбіраць інфармацыю ён можа толькі падчас непасрэднай гутаркі.

Очередная смерть на Бобруйском заводе ТДиА

Летась у ліпені бабруйская прэса пісала, што на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў адбыўся страйк. Работнікі аднаго з цэхаў адмаўляліся выходзіць на працу, пакуль ім ня выплацяць заробак. Адміністрацыя патлумачыла калектыву, што нявыплата заробленага адбылася праз збой у кампутарнай сыстэме.

У 2014 годзе сябры заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на знак пратэсту супраць звальненьня праводзілі галадоўку і спрабавалі зладзіць пікет у гарвыканкаме. За несанкцыянаванае масавае мерапрыемства чатырох пратэстоўцаў пакаралі штрафам у 1 мільён 50 тысяч недамінаваных рублёў.

 

Ваша меркаваньне

Scroll Up