19 Февраля 2014, 12:52

Взгляд белоруса на события в Киев

Колькі словаў для землякоў (мае уражаньні ад падезяў ў Кіеве)

[Хороший друг нашего портала Игорь Тышкевич, наш постоянный читатель уже шеть лет живёт в Киеве. Ночью 19 февраля он в своём акаунте в Facebook описал своё видение происходящего. Взгляд белоруса на события в Украине. В этом тексте нет «теорий заговора», «руки Москвы» и «кровожадных ЕС с НАТО». Только анализ событий, которые предшествовали кровавым событиям.

Мы публикуем текст без сокращений на языке оригинала.

Апошнім часам у сацыяльных сетках і беларускіх медыя сустракаў досыць розныя камэнтары, што да падзеяў у суседняй краіне. Пры гэтым адчуў, што 6 год жыцьця тут значна змянілі маё успрыняцьцё Украіны. Паспрабую апісаць, як выглядае становішча “беларускім вокам”, але з сярэдзіны.

Пачнем з “нецікавага” ці адрозьненьняў у мэнталітэце.

Каб зразумець падзеі – варта пачытаць Гогаля і Шаўчэнку. Гэта адзіная тэрыторыя, дзе анархізм мог стаць дзяржаўнай ідэалёгіяй. Узгадайце Сеч (ня толькі Запароскую, але і іншыя), Махно, зьмены улады ў пачатку ХХ ст.

Канспэктыўна гэта выглядае так:

1. Украінцы на гэнэтычным узроўні маюць непавагу да уладаў. Войны і выпрабаваньні выштурхоўваюць лідараў. Але як толькі стан рэчаў набывае стабільнасьць, кіраўнікі губляюць аўтарытэт. Прычым гэта значна ў чым дзякуючы элітам. Тыя, хто прыймаюць законы не лічаць за патрэбу іх выконваць «бо ми їх написали». Усе астатнія не выконваюць «бо ці закони прийняли продажні еліти».

2. На жаль, гісторыя украінскае палітыкі выпрацавала такі лёзунг як «бабло переможе зло». І прадажнасьць у палітыцы – звычная справа. Багата хто склікаў масавыя акцыі выключна за грошы. Былі і тыя хто на гэтым зарабляў, бяручы удзел у трох розных акцыях цягам аднаго дня.

3. У той жа час у грамадзтве існуе ВЕЛІЧЭЗНАЯ павага да студэнтаў і тых, хто атрымлівае адукацыю. Беларуская грэблівая фраза “вось разумнік знайшоўся” тут не працуе.

4. На фоне прадажнасьці палітыкі ня меньшая павага да тых, хто ідзе бароцца за ідэю а не пасады. Таму такая павага да Шаўчэнкі, Бандэры, Лесі Украінкі ды іншых.

5. Існуе табу на перасьлед “тых хто быў элітай раней”. Гэта азначае прыкладна такое “ляжачых не б’ЮЦЬ”. Прыклад пераваротаў пачатку ХХ ст, 1991 – 2010 гг. таму падцьверджаньне.

6. Сацыяльная лесьвіца ці надзея на змену эліты ў выглядзе выбараў была важным засцерагальнікам, які бараніў краіну ад патрасенняў.

7. Пры гэтым Україна – адна з самых рэлігійных краінаў. 75% насельніцтва – веруючыя. (у Беларусі – 25%). Царква мае каласальны уплыў. Аднак, царква ніколі не ставала ні на адзін з бакоў (нават у часы казацтва афіцыйнае пазыцыі не было)

Перадгісторыя ці “гэтага варта было чакаць”.

Прыйшоўшы да улады Партыя рэгіёнаў парушыла большасьць табу. Менавіта:

1. Міністар адукацыі Табачнік быў прызначаны насуперак найбольш сур’езным за апошнія 20 год пратэстам студэнцтва і акадэмічнае супольнасьці

2. Пасадка Цімашэнкі (супраць якой сапраўды была значная частка насельніцтва) стала шокам, а перасьлед Луцэнкі і іншых міністраў ураду стаў яшчэ большым шокам;

3. “Ідэйныя” арганізацыі пачалі прэсавацца. Палітыка ледзьве не скацілася ў змаганьне гаманцоў: “хто больш заплаціць – той большую акцыю зьбярэ”. А дэпутатаў ВР пачалі купляць оптам і ў раздроб. Узьнікла паняцьце “тушак” – дэпутатаў, якіх купілі як курыцу ў краме.

4. Прыняцьцё законаў з ігнараваньнем нават вонкавай павагі да апанэнтаў стала нормай (адмена праз суд канстытуцыі, галясаваньне па-за сэсійнай заляй і г.д.)

5. Фактычная адмена выбараў у шэрагу рэгіёнаў парушыла веру ў магчымасьць нармальных зьменаў

6. Спроба закруціць гайкі на фоне уласнай недатыкальнасьці. Людзей паспрабавалі загнаць у стойла. Пры гэтым нават самы дробны чыноўнік мог забіць, згвалціць і пры гэтым не быць пакараным. Болей за тое, у разе ДТЗ такія асобы і іх дзеці самі пераўтраваліся ў “пацярпелых”

Падобныя працэсы началі падаграваць грамадзтва. Лакальныя акцыі пратэсту станавіліся ўсё больш жорсткімі. Напрыклад, сапраўдныя баі за падлік галасоў, штурмы адміністрацыйных будынкаў (2011-2013 гг). Апафеозам сталі падзеі у Врадіївці. Там мясцовыя менты згвалцілі жанчыну і прыхоўвалі злачынства. Абураныя людзі ЎЗЯЛІ ШТУРМАМ мясцовы райадзел.

Пачатак майдану

Януковічу сапраўды маглі ўсё дараваць. Ён нават мог стаць лідарам нацыі. Перадумовы – Еўраінтэграцыя. Украінцы разумелі, што гэта – не сяброўства ў ЕС (расейскія каналы крывяць душой) Разуменьне сэнсу дамовы аб асацыяцыі было. І ілюзіяў ніхто не меў. Але мелі надзею на тое, што нарэшце пачнецца шлях, выкананьне “дарожнае карты”. І гэта прымусіць упарадкаваць правілы гульні ўнутры краіны. У тым ліку і увага да апанентаў і выкананьне законаў.

У дадатак на фоне каласальнага ціску і інфармацыйнае вайны з боку РФ ПР магла зноўку стаць “крызісным лідарам”. Да гэтага, дарэчы, усё ішло.

Таму капітуляцыя перад Крамлём і абсалютна стала шокам. Але нават у такой сітуацыі былі плюсы: ЕС гатовы быў падпісаць дамову не зважаючы на стан Цімашэнкі. Адмова ад падпісаньня, спроба гандлю “дайце бабла і мы падумаем” шакавала не толькі еўрапейцаў, але і ўласных грамадзянаў.

Тут узьнікае першы майдан. Прычым “за ідэю”. Гэта выклікае павагу. Рэгіяналы спрабуюць узначаліць, невармальна дапамагаючы тэхнікай. Паралельна зьбіраецца “партыйны” еўрамайдан. У такім стане 2 лагера існуюць каля тыдня. Пасьля апазіцыя (у адрозьненьні ад беларускіх “палітыкаў”) прыбірае партыйную сімволіку і ідзе да беспартыйных. Да пратэстаў МАСАВА далучаюцца студэнты і выкладчыкі.

І на гэтым фоне адбываецца разгон фактычны СТУДЭНЦКАГА майдану. Да таго што наварацілі рэгіяналы раней, яны дадалі фізічную непавагу да “ведаў і розуму” (гл. п. 3-4 пачатку тэксту). Грамадства спакойна рэагуе на бойкі “праплочаных” мітынгаў. Але зьбіцьцё акцыі “за ідэю” – гэта занадта.

Ужо зранку каля Міхайлаўскага сабору 20 тысяч. Пасьля ведаем – паўмільённыя акцыі.

І тое, што нетыпова – на бок пратэстоўцаў АФІЦЫЙНА стае царква. Усе веравызнаньні і канфесіі акрамя УПЦ Маскоўскага Патрыярхату. Да і тое, апошнія дэманстрацыйна нейтральныя. Кіраўнікі астатніх цэркваў вуснамі сваіх іерархаў адназначна выказаліся на падтрымку пратэстоўцаў.

Тут важная роля лідараў апазіцыі. Яны сапраўды ня ёсьць лідарамі майдану. Майдан найбольш падобны на апісаную класікамі Сеч. Ёсьць некалькі аўтаномных пазапартыйных цэнтраў. Да лідараў апазіцыі ніхто не мае залішняе павагі (гл. П.1 пачатку). Але пры разьвіцьці падзеяў ключавой стала фраза «вони, звісно, л***о, проте вони нам потрібні як організуюча сила». Таму троіца палітыкаў больш падобная на нанятых мэнэджэраў чым на кіраўнікоў.

Хроніка пікіруючага бамбардзіроўшчыка

Тым часам да патрабаваньняў далучылася пакараць вінаватых у першым разгоне. На гэтым фоне дастаткова было б здаць міністра ўнутраных спраў і кіраўніцтва сталіцы. АЛЕ была забарона ставіць намёты і патрабаваньне “разыйсьціся”. На фоне непавагі да ўлады і “звычкі выконваць законы” вынік стаў прагназаваны: на вуліцы вываліла процьма люду.

Можна было спусьціць усё на тармазах. АЛЕ адбылася зачыстка Банкавай. А пасьля на фоне заявы Януковіча пра патрэбы міру – спроба разагнаць майдан. Большага крытынізму было цяжка ўявіць. За 3 гадзіны ўначы на цэнтральнай плошчы сабралося каля 30 тысяч. А да патрабаваньняў дадаліся адстаўка Ўраду і Прэзідэнта.

На гэтым фоне ПР спрабуе сабраць свае мітынгі. АЛЕ па звычцы за грошы. І сутыкаюцца з неспадзеўкай. Звычныя хлопцыы з працоўных ускраінаў адмаўляюцца ехаць за любыя грошы. Нават Цітушка, чыім імём быў названая такая сацыяльныя зьява адмовіўся ехаць. Выйсьце – набраць сапраўдных паўкрымінальнікаў ці/і бюджэтнікаў. Пры гэтым бюджэтнікаў традыцыйна “кінулі” з аплатай. Адпаведна, на праўладны мітынг як форму уплыву на палітыку ніхто не зважае.

На гэтым фоне майдан адрозьніваецца дысцыплінай. Жорсткі сухі закон, парадак, прыборкі, медычная служба і г.д. На гэтым фоне ПР наймае цітушак з задачай “устроіць пагромы ў Кіеве”. Хуліганаў адлоўлівае т.з. аўтамайдан з самаабаронай і “праводзяць выхаваўчую работу”. А майдан станавіўся ўсе больш падобным на сапраўдную Сеч. Жорсткая дысцыпліна. Сотні самаабароны набываюць рысы сапраўдных вайсковых фармаваньняў. З навучаньнем, дысцыплінай, графікам варты.

І тут адбываецца тупасьць – прыняцьцё “законаў 16 чысла” – таго, да чаго нават у нашага “лучезарного” думалка не дайшла. Далей маем тое, што маем. Баі на Грушэўскага, зацягваньне часу ў выглядзе перамоваў, адлоў, забойства і катаваньне пратэстоўцаў. Сьмерці на барыкадах у рэшце рэшт.

Падымаюцца рэгіёны. Прычым усе. Прыклады: найбольш арганізаваныя майданы у Харкаве, Луганску і Адэсе. Гэта, даруйце, не захад. Першыя футбольныя фаны, якія стаюць на бок пратэстоўцаў – фаны “Шахцёра”, “Металіста”, луганскай “Зорі”, Тавріі ды “Севастопаля” з Крыму. Пасьля – усе фанацкія групіроўкі (афіцыйна абвесьціўшы перамір’е між сабою).

Зноўку можна было б спусьціць на тармазах. Кааліцыйны урад, мягкае вяртаньне да канстытуцыі 2004 году (паступовая адмена спрэчных палажэньняў). Першы крок апазіцыя дэ-факта зрабіла. Фактычна пайшла на выкананьне патрабаваньняў улады у выглядзе вызваленьня адміністрацыйных будынкаў. Прычым радыкалы з “Правага сэктару” і “Свабоды” выконвалі паліцэйскія функцыі па прымусу да вызваленьня. Учора ж адбываецца чарговая тупасьць улады. Януковіч заяўляе пра прагу міру (ужо трывожны сігнал). Вярхоўная рада ад якой чакалі рашэньня сіламі дэпутатаў ПР правакуе экскалацыю канфлікту. На вуліцах цітушкі і “беркут” пачынаюць баявыя дзеяньні. Вынік – пратэстоўцы адказваюць сілай. Прычым ужо вельмі арганізаванай. Праўда тактычная перамога ўдзень была на баку ўлады: завязаўшы лакальныя баі на другасных вуліцах яны хутка прарваліся па Грушэўскага да самага майдану.

Усё што далей – бачым. Праўда з пэўнымі карэктывамі: варта зважаць на падзеі ў рэгіёнах. Большасьць міліцыі ў Кіеве. І тое, што адбываецца ў абласьцях можа зьмяніць баланс сілаў цягам бліжэйшых гадзінаў.

На наш вопрос: что сейчас происходит в Киеве (в 12.00. 19февраля) ? Игорь Тышкевич ответил следующее:

Метро стаіць. Улада узвдзіць барыкады (песок, бетон і г.д.) на ўездзе ў горад. Барыкады ахоўваюць ДАІшнікі у броніках і з калашамі. бронікі на тоўстых даішніках не засшпільваюцца што ўжо прыкольна. Гэтыя блок-пасты перыядычна прарываюць як пратэставальнікі так і простыя кіроўцы якім усяго толькі "треба до Київу і крапка!". І пофіг гэтым кіроўцам на забароны.

Беркут падпаліў дом прафсаюзаў - той згарэў

На Майдане спакойна - наогул чым далей тым спакайней. Дысцыпліна і арганізаванасьць дазволілі адбіцца. Правялі Сьвятую Імшу. Цяпер сьнедаюць.

Людзі едуць на дапамогу.

Беркут зразумеў, што без масавага выкарыстаньня зброі Майдан не скавырнеш. А са зброяй - магчыма таксама.

Самаабарона майдану патруюлюе Кіеў у радыюсе 2-х км ад Майдану (за выключэннем вуліц, што заняў Беркут).

Міні-майданы каля бальніц: параненых забіраюць дадому (пасьля аказаньня дапамогі) і не даюць міліцыі нават падыйсьці да будынкаў. Выступіў Януковіч - разойдітесь я всё прошчу.

А так - людзі едуць у сталіцу. Улада спрабуе падцягнуць яшчэ цітушак. (далей буду называць іх "ОРГАНізмамі" - тут вырашылі у сеціве не крыўдзіць больш Цітушку).

Самае цікавая зараз у рэгіёнах. Калі пасыпеца ўлада там (асабліва ў цэнтры) - будзе іншая размова. А тое, што пасыпецца - рэальна. Зараз усе ЛАЯЛЬНЫЯ рэзэрвы ментоў у Кіеве (заўваж, нават "расейская" Адэса не лічыцца лаяльнай - іх ментоў выклікалі ў сталіцу толькі ўначы).

Адпаведна два варыянта:

1. Задушыць Кіеў, сцягнуўшы апошніх. Але тады Януковіч стане царом без царства.

2. Захаваць Кіеў, але тады лідар партыі рэгіёнаў застаецца без рэгіёнаў

У ЛЮБЫМ РАЗЕ МАЙДАН НАДОЎГА. нават калі пачнецца рух па зьняцьцю эсклацыі ці перамога аднаго з бакоў, сеч будзе стаяць прынамсі да сярэдзіны вясны.

Комментарии читателей:

Новость дня:

В Бобруйске слесарь завода совершил суицид, получив расчетный лист

Тело 38-летнего мужчины, работавшего слесарем на заводе тракторных деталей и агрегатов, нашли в подвале предприятия вечером 27 сентября. О своем намерении свести счеты с жизнью он сообщил супруге по телефону за несколько минут до самоубийства.

Актуальное интервью:

Люди говорят по-простому: нас ждет ж…па

Председатель Свободного профсоюза Беларусского (СПБ) Михаил Ковальков рассказал, как работают предприятия в Бобруйске.

Выбор редакции:

Re1ikt: Белорусское фэнтези в лесу под Бобруйском (видео)

Свое видеовоплощение получила песня «Хадзіла галота» с альбома «Лекавыя травы». Клип сняли поклонники команды, музыкантам понравилось видео и они признали его за официальное.