Вы тут
Навіны 

Што менавіта п’юць беларусы?

Гарэлка, піва ці «чарніла»? — рэйтынг папулярнасці сярод пітушчых беларусаў.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі здароўя Беларусь — на другім месце па спажыванні алкаголю ў свеце (на першым – Літва). У 2016 годзе на кожнага беларуса прыйшлося каля 15 літраў алкаголю.

Фактычна ідзе спаборніцтва паміж гарэлкай, півам і «чарнілам» — танным пладовым віном. Гэтая тройка — найпапулярнейшыя алкагольныя напоі ў нашай краіне.

Белстат ужо апублікаваў дадзеныя аб продажах за першы квартал 2017 года. Паводле іх, абсалютны лідар у беларускага спажыўца — піва.

За тры месяцы беларусы паспелі выпіць 75 мільёнаў літраў.

Другое месца заняла гарэлка. Беларусы ўжылі 20 мільёнаў літраў крэпкага напою.

І на трэцім — пладовае віно, тое самае «чарніла». Спажыўцамі было выпіта амаль 12 мільёнаў літраў пладовага віна.

Іншы алкаголь набываюць у разы радзей. Вінаграднага віна выпілі 7,4 мільёна літраў. Шампанскае і іншыя ігрыстыя віны таксама не надта цікавяць айчынных спажыўцоў (3,2 мільёна літраў). Акрамя таго, беларусы выпілі 2,3 мільёны літраў лікёраў і настоек, 1,7 мільёна літраў слабаалкагольных напояў і каля мільёна літраў каньякоў і брэндзі, паведамляе Наша Ніва.

Думка наконт: Што менавіта п’юць беларусы?

  1. […] что по данным Всемирной организации здоровья Беларусь — занимает второе место по потреблению алког… (на первом – Литва). В 2016 году на каждого белоруса […]

Ваша меркаваньне

Scroll Up