Вы тут
Бабруйск Рэчаіснасць 

Справа «Патрыётаў», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена

 

«Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе скончана. 27 лістапада следчым прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы.

Мы лічым, што ў гэтай справе пастаўлена кропка.

Крымінальная справа накіраваная пракурору для вывучэння і ацэнкі законнасці прынятага рашэння. Усе фігуранты па справе ў сапраўдны момант пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненні і з матэрыяламі справы па іх хадайніцтве», — паведаміў Іван Наскевіч.

Справа «Белага легіёна» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця.

21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрымана некалькі дзясяткаў баевікоў, якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй» у Беларусі і за мяжой, а таксама рыхтавалі правакацыі. Пачаліся затрыманні.У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў.

 

У мінулым некаторыя з іх — актывісты незарэгістраванага спартыўна-патрыятычнага клуба «Белы легіён» (спыніў дзейнасць 15 гадоў таму) і афіцыйнага клуба «Патрыёт» для падлеткаў у Бабруйску. Яшчэ некалькі чалавек — актывісты незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту».Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі кадры ператрусаў і як, нібыта, канфіскоўвалася зброя. Газета «СБ. Беларусь Сегодня» пісала, фігуранты адпрацоўвалі баявыя навыкі, вялі ідэалагічную падрыхтоўку і называлі сваёй мэтай «абарону краіны ад агрэсара».

Удакладнялася, што справа пачалася з ліста нейкай «фрау А.» на імя Лукашэнкі: нібыта грамадзянка Германіі з беларускімі каранямі паведаміла аб «правакацыях» на 25 Сакавіка ў Мінску.

 

Нягледзячы на тое, што справа атрымала рэзананс, афіцыйна яе каментавалі рэдка.У чэрвені КДБ спыніў крымінальны пераслед фігурантаў справы аб беспарадках. А расследаванне пра ўзброены фарміраванні перадалі следчаму камітэту (дарэчы, гэта першая справа па такім артыкуле ў краіне).Тады ж фігурантаў паступова выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. З некаторых і зусім знялі абвінавачванні. Але расследаванне працягнулася.

Пры гэтым кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык у чэрвені папярэджваў, што «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суду» справу «Белага легіёна», а старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч абяцаў «на працягу восені» паставіць кропку.

Былыя фігуранты справы расказваюць Свабодзе, ці чакалі такога разьвіцьця падзей, і як паставіліся да навіны.

Міраслаў Лазоўскі: «Чаму закрылі? Падстаў не было»

— Натуральна, гэта поўная нечаканасьць. Усё, што я ведаю, гэта паведамленьні ў інтэрнэце, са СМІ. Тэлефанаваў у СК, там сказалі, што паперы мне накіравалі. Але я яшчэ не атрымліваў нічога… Я спадзяваўся на лепшае, рыхтаваўся да горшага. Былі спадзяваньні, што ўсё скончыцца добра. Але ніякай пэўнасьці. Ніякай інфармацыі мы не атрымлівалі.

Міраслаў Лазоўскі пасьля вызваленьня

Міраслаў Лазоўскі пасьля вызваленьня

Чаму закрылі? Па-першае, падстаў не было. Ніякага ўзброенага фармаваньня не было. Па-другое, я думаю, сваю справу адыграў шырокі грамадзкі розгалас. Хваля салідарнасьці, паднятая Нінай Шыдлоўскай і іншымі людзьмі.ю Толькі дзякуючы гэтаму. Без грамадзкай увагі ўсё магло б скончыцца нашмат горш.

Андрэй Дундукоў: «Была выкарыстаная мэтадычка 1996 году»

— Не чакаў я гэтага. Ад вас даведаўся аб закрыцьці справы. Я ведаю, у якой краіне жыву. Тут і за меншыя недарэчнасьці могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці… Я думаў, што будзе суд, умоўныя тэрміны, магчыма. Нешта такое самае мінімальнае. Найбольшае, на што я разьлічваў, гэта хаця б каб узялі ў залік той час, які мы ўжо адседзелі

У мяне шмат вэрсій, чаму так адбылося. Самая простая зь іх — была выкарыстаная мэтадычка 1996 году. А іншыя не ведаю, ці магу зараз агучыць.

Андрэй Комлік-Ямацін: «З адвакатам вырашым, ці буду падаваць на кампэнсацыю»

— Справу закрылі? Я яшчэ не ведаю аб гэтым нічога. Дзякуй, што паведамілі. Добрая навіна. Тое, што яе закрылі, гэта заканамерна. Уладам трэба было нейкую страшылку стварыць, як я разумею.

Я спадзяваўся, што справу закрыюць. Ёй не было на чым трымацца. Зараз для мяне галоўнае забраць свае рэчы. Там кампутар застаўся, працоўная інфармацыя. Яна вельмі патрэбная для рамеснай дзейнасьці. З адвакатам вырашым, ці буду падаваць на

Ваша меркаваньне

Scroll Up