Вы тут
Навіны 

Свая бабруйская гульня на гарадзкіх святах

Барная віктарына “Ума Штурман”, якую робяць “бабруйчане і іх сябры для бабруйчан і гасьцей сталіцы”, і ў якую ўжо год гуляецца пару дзесяткаў каманд, выходзіць з рэстаранаў і кавярняў на вольнае паветра. У нядзелю 25 чэрвеня ў гарадзкім парку разам з іншымі гуляньнямі ў гонар Дня моладзі пройдзе першая адкрытая гарадзкая гульня, ці як кажуць у “Уме Штурман” – “заплыў”.

Пачатак гульні – 25 чэрвеня, нядзеля, 17.00. Месца: гарадзкі парк, ля кавярні “Домашнее”. Уваход вольны.

У гонар свята і адкрытасьці гульня будзе бясплатнай. А вось прызоў ня гледзячы на гэта будзе больш чым звычайна. Падтрымаюць Сваю бабруйскую гульню мясцовы тайм-клюб “13:87”, фотасалён “Вспышка” і кампанія “Будзьма”.

Запісацца на гульню тут: Ума Штурман. своя бобруйская игра.

Ваша меркаваньне

Scroll Up