Вы тут
Навіны 

Сёння адбудзецца прэзентацыі кнігі “Беларусалім”

У Бабруйску, 23 красавіка пройдзе прэзентацыя раману “Беларусалім. Золак” Паўла Севярынца. Гэта ўжо дзясятая кніга палітыка-літаратара, як яго прызвычаіліся называць у СМІ. Ён пісаў яе 12 год. Пад пагрозамі знікнення, у тым ліку, за кратамі КДБ, – зусім ужо па “Майстру і Маргарыце” Булгакава.

У справу аднаўлення рукапісу ўмешваўся нават экс-прэм’ер-міністр Літвы Андріс Кубілюс. І наперадзе – зусім яшчэ як у адной кінаэпапеі “Валадар пярсцёнкаў” – 50 прэзентацый кнігі ў Беларусі ды за мяжой. Ды – надалей па меры з’яўлення іншых частак “Беларусаліма” – “бясконцы бег на доўгую дыстанцыю” расцягнецца на некалькі год…

Пачатак прэзентацыі ў 17.40. Адрас: вул. Кастрычніцкая, 173-а, офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі (цокальны паверх; уваход з тыльнага боку дома). Уваход – вольны.

Таксама на сустрэчы можна будзе набыць сабе кнігу за подпісам аўтара.

Ваша меркаваньне

Scroll Up