Вы тут
Навіны 

Сёння адбудзецца прэзентацыя паштовак “Бабруйскія гісторыі”

Сябры, запрашаем вас на прэзентацыю паштовак “Бабруйскія гісторыі”: 12 паштовак пра наш горад, яго жыхароў і нават гасцей.

Паштоўкі створаны ў партнёрстве з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

Мы (а гэта вялікая каманда людзей, амаль з усімі вы пазнаёміцеся на прэзентацыі) вельмі стараліся, каб паштоўкі былі цікавымі і прыгожымі, і адрозніваліся ад мясцовай сувеніркі.

На сустрэчу прыедзе мастачка-дызайнерка Васіліса Паляніна.

Паштоўкі будуць распаўсюджвацца бясплатна, але па адной-дзве штучкі. Таму варта прыйсці на прэзентацыю, каб атрымаць у падарунак поўны камплект з 12-і штук.

Прэзентацыя 18 ліпеня а 18-й гадзіне ў летнім офісе Антикафе “1387”

Адрас: ГЦ “Карусель” (побач з павільёнам “Электрасіла”), уваход вольны!

Ваша меркаваньне

Scroll Up