Вы тут
Навіны 

У Бабруйску прадалі кватэру памерлага чалавека

Суд вынес прысуд “чорным рыэлтарам”, якія па падробленых дакументах прадалі за 20 тысяч даляраў кватэру памерлага чалавека.

Яны атрымалі ад 7,5 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аб гэтым  паведамілі 29 сакавіка ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

У злачынстве былі замяшаныя пяць жыхароў Бабруйска і Кіраўска. Абвінавачаных прызналі вінаватымі ў махлярстве, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні і дачы хабару.

Па матэрыялах БЕЛТА

Ваша меркаваньне

Scroll Up