Вы тут
Навіны 

У рэгіёнах падымаюць цэны на праезд у гарадскім транспарце

Нагадаем, кошт праезду ў гарадскім транспарце ў Беларусі ўздымалі ў снежні мінулага года.

Кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах вырасце да 50 капеек (цяпер – 45 капеек), а пры куплі ў кіроўцы – да 55 капеек. Праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў павялічыцца да 60 капеек (цяпер – 55 капеек).

Акрамя таго, вырас і кошт праязных білетаў шматразовага карыстання пры ажыццяўленні гарадскіх перавозак пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах.

Да прыкладу, месячны праязны ў гарадах з насельніцтвам да 50 тысяч чалавек вырасце да 19,12 рубля, а дэкадны – да 6,7 рубля.

Намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч 16 верасня падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў, што ў Беларусі не плануюць у гэтым годзе павышаць кошт праезду ў грамадскім транспарце, у тым ліку і чыгуначным.

Ваша меркаваньне

Scroll Up