Вы тут
Бабруйск Навіны 

Вялікае выступленне з удзелам мінскіх панк-рок гуртоў: Тлушч і Голая манашка

8 кастрычніка ў 18.00 пройдзе вялікае выступленне з удзелам мінскіх панк-рок гуртоў: Тлушч і Голая манашка, таксама выступ папулярнага бітмэйкера Ethna_Beat.

Пасля завяршэння выступу ўсіх чакае РОК-Караоке, вядучым якога будзе саліст гурта Тлушч.

Голая манашка

Пост ГОЛАЯ МАНАШКА (NakdNun) – гэта гурт, утвораны ў 2016м годзе пасля 17 год існавання сапраўднага калектыва, яго новая фармацыя, у склад якой увайшлі Фёдар Жывалеўскі (нязменны як фратмен ГМ ), бас гітара Саша Ільлін (таксама ўдзельнік МУТНАЕВОКА), а таксама Ігар Юшкевіч (выкладчык эстраднага кірунку, рытм секцыя). Ад самага пачатку існавання і па сапраўдны час ГОЛАЯ МАНАШКА працуе ў некалькіх музычных накірунках, ствараючы музыку і філасофію выключна субкультурнага характару, знаходзячы сваю форму за межамі спажывецкага фірмацтва альбо прыцягнутай за вушы эстраднасці. Форма ГОЛАЯ МАНАШКА – гэта панк пасля панку, гранж пасля гранжу, на перасячэнні з перфоменс мастацвам і літаратурным авангардам,- ў выніку гэта пастаянная імправізацыя і ўстойлівая непрадказальнасць.

Тлушч

З 2012 Тлушч ніяк не можа адысці далёка ад панку, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, дыска і інш. За гэты час каманда паспела адыграць сотні канцэртаў па РБ, зрабіць некалькі запісаў і скатацца ў невялічкі еўратур.

Тлушч пра сябе:

Тлушч паўстаў на аскепках гурту Завулак Vinny Sitgm’ы недзе на Яблычны Спас 2012. Ад гэтага часу мы часта выступаем, а таксама зрабілі 2 запісы і ўжо распачалі трэці. Мы не заганяемся наконт стыляў і граем тое, што падабаеца, але асабліва не адыходзім далёка ад сваіх каранёў – панк року, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, рэггей, дыска і інш. Добрага чалавека мусіць быць шмат) Усім Тлушч!

Ethna_Beat

Стваральнік праекту ETHNO_BEAT – вулічны музыка Дзяніс “Груша”.

Гукі ягонай флейты чулі Менск, Гданьск, Дрэздэн, Берлін ды іншыя гарады Еўропы.

Музыка пачынаў у фолкавых гуртах “Джамбібум” і “Крыві”. Пасля быў удзел у рэггі-бандзе “Хай так”, дзе ўжо напоўніцу былі выкарыстаныя самыя сучасныя сродкі вулічнага музычнага мастацтва: beatboxing і live looping.

У межах праекту ETHNO_BEAT працягваюцца эксперыменты з саундам: выкарыстоўваюцца флейта і армянскі дудук, які сваім гучаннем нагадвае саксафон, а таксама гітара ды афрыканскія джамбеі, перадае bobr.by.

Ваша меркаваньне

Scroll Up