Вы тут
Навіны 

Заробак большасці беларусаў не дацягвае да сярэдняга

Кожны дзясяты работнік у Беларусі  у траўні зарабляў  да 300 рублёў.

Аб гэтым паедаміў Белстат. Паводле даследавання арганізацый аб размеркаванні колькасці работнікаў па памеры налічанай зарплаты, больш за 2 тысячы рублёў атрымлівалі 2,2% ад агульнай колькасці спецыялістаў. Год таму іх было 1,6%,

Да 600 рублёў у маі атрымлівалі 50,2% працуючых беларусаў, а ад 600 да 800 рублёў – 20,6%. Нагадаем, сярэдні заробак у Беларусі ў маі склала 795,2 рубля. Выходзіць, што заробкі большасці беларусаў не дацягвалі да сярэдніх па краіне.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ўключае падаходны падатак і абавязковы страхавы ўзнос працаўніка. Ўзносы працадаўцаў на сацыяльнае страхаванне работнікаў не ўключаюцца ў сярэднюю заработную плату. Сярэдні заробак вызначаецца спецыялістамі Белстата дзяленнем налічанага работнікам арганізацыі фонду зарплаты, уключаючы падаходны падатак і абавязковы страхавы ўзнос працаўніка, за справаздачны перыяд на колькасць работнікаў арганізацыі і на колькасць месяцаў у перыядзе.

Ваша меркаваньне

Scroll Up