Вы тут
Навіны 

Заснавальнік «Патрыёта» Міхалькоў паведаміў, што з яго і сына знялі абвінавачанні

У размове са Свабодай адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клуба «Патрыёт» паведаміў, што кіраўнік клуба Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што з яго і ягонага сына Яна знятыя абвінавачванні.

Міхальковых, як і іншых затрыманых у «справе патрыётаў», вінавацілі ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання, наяўнасьці незарэгістраванай зброі ды падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Затрымалі іх 23-24 сакавіка, выпусьцілі Яна 29 красавіка, а Мікалая 18 мая. Мікалая Міхалькова пасля вызвалення яшчэ выклікалі на дадатковыя допыты ў Мінск.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клубе па месцы жыхарства «Спадарожнік» пры бабруйскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Часткай «Спадарожніка» і ёсць вайскова-спартовы клуб «Патрыёт».

«Да мяне таксама дайшлі звесткі, што нібыта з абодвух Міхальковых знялі абвінавачанні, але пра гэта казаць як пра факт пакуль рана. Адвакат гэта цяпер высвятляе, яму трэба пагаварыць са следчым, таму пачакаем з высновамі», — паведаміла грамадская прадстаўніца сем’яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

Ваша меркаваньне

Scroll Up